Вясно́вае наступле́нне (21 сакавіка — 17 ліпеня 1918 года) — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусветнай вайны. Няўдача вясновага наступлення паставіла канчатковы крыж на надзеях Германіі пераламаць ход вайны.
Хуткія факты Вясновае наступленне, Дата ...
Вясновае наступленне |
---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна |
карта наступлення Людэндорфа |
Дата |
21 сакавіка — 17 ліпеня 1918 года |
Месца |
Францыя |
Вынік |
Тактычны поспех Германіі, але цалкам дасягнуць пастаўленых мэтаў не ўдалося. Стратэгічная перамога Антанты |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
62 дывізіі, 88 танкаў, каля 6000 гармат, каля 1000 самалётаў
| 35 дывізій, 216 танкаў, каля 3000 гармат, каля 500 самалётаў
|
|
Страты |
688 000 забітых, параненых і зніклых
| 850 000 забітых, параненых і зніклых
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Пасля падпісання Брэсцкага міру Германія змагла зняць свае войскі з Усходняга фронту і перакінуць іх на Заходні, атрымаўшы тым самым колькасную перавагу над войскамі Антанты. План будучага буйнамаштабнага наступлення прадугледжваў разгром саюзных войскаў на Заходнім фронце і заканчэнне вайны. Планавалася раздзяліць саюзную групоўку войскаў, брытанскія войскі «скінуць у мора», а французскія прымусіць адступаць да Парыжа.
Пасля першапачатковых поспехаў германская армія прасунулася на значную адлегласць углыб абароны саюзнікаў, аднак прарваць фронт не змагла. Да 5 красавіка першая фаза Вясновага наступлення, так званая «аперацыя Міхаэль», завяршылася. Наступленне працягвалася да сярэдзіны лета 1918 года, завяршыўшыся другой бітвай на Марне. Аднак як у 1914 годзе, і тут германцы таксама пацярпелі паражэнне.