From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Амадэй II (італ.: Vittorio Amedeo II; 14 мая 1666 — 31 кастрычніка 1732) — герцаг Савойскі ў 1675—1730 гадах, кароль Сіцыліі ў 1713—1720 гадах, кароль Сардзінскага каралеўства ў 1720—1730 гадах. Сын Карла Эмануіла II.
Шлюб з Ганнай Марыяй Арлеанскай, пляменніцай Людовіка XIV уцягнуў яго ў залежнасць ад Францыі. У 1690 годзе далучыўся да антыфранцузскай Аўгсбургскай лізе; у 1696 годзе, не дамогшыся ад Іспаніі перадачы яму, як саюзніку, Ламбардыі, заключыў з Францыяй мірны дагавор у Турыне (пацверджаны Рысвікскім дагаворам 1697).
У вайне за іспанскую спадчыну спачатку выступаў саюзнікам Францыі і выдаў сваю дачку за французскага прэтэндэнта на іспанскі трон Філіпа V, але ў 1703 годзе перайшоў у лагер праціўнікаў Францыі, якая не згаджалася на перадачу яму Ламбардыі.
Паводле Утрэхцкага мірнага дагавора (1713) атрымаў востраў Сіцылію, Ніцу і тытул караля.
Па выніках Вайны чацвярнога саюза быў вымушаны саступіць Сіцылію Аўстрыі, атрымаўшы наўзамен востраў Сардзінію, і ўтварыў разам з П’емонтам, Ніцай і Савояй новае Сардзінскае каралеўства.
Ва ўнутранай палітыцы праводзіў курс асветнага абсалютызму. У 1730 годзе адрокся ад прастола на карысць сына Карла Эмануіла III. У 1731 годзе здзейсніў беспаспяховую спробу вярнуць сабе ўладу. Быў схоплены сынам і памёр у няволі.
Заснавальнік Турынскага ўніверсітэта.
У Шамберы, 6 мая 1684, Віктар Амадэй II ажаніўся з Ганнай Марыяй Арлеанскай, дачкой Філіпа Арлеанскага і Генрыэты Сцюарт. Дзеці:
Ужо быўшы ўдаўцом, ён жэніцца марганатычна, 2 жніўня 1730 года ў Турыне на Ганне Каналіс дзі Куміяна (1679—1769), пасля маркізе Спінья. Дзяцей у іх не было.
Таксама на працягу больш чым дзесяці гадоў у Віктара Амедэя была сувязь з маладой Жаннай Жэнеўевай (1670—1736) дачкой Луі Шарля д’Альбер герцага дэ Люін, унучкай знакамітай герцагіні дэ Шэўрэз. Два дзіцяці былі ўзаконены і тытулаваны 14 мая 1701:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.