Віндзо́рская дынастыя — кіруючая каралеўская дынастыя ў Вялікабрытаніі.

Хуткія факты Віндзар, Родапачынальны дом ...
Віндзар
Thumb
Родапачынальны дом Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя
Заснавальнік Георг V
Год заснавання 1917
Тытулы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Віндзар на Радаводзе
Закрыць

Дом Віндзараў заснаваны 17 ліпеня 1917 каралём Георгам V з мэтай пазбаўлення кіруючай дынастыі ранейшай нямецкай назвы Саксен-Кобург-Гоцкай ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Назва «Віндзар» адсылае да Віндзорскага замка — адной з галоўных рэзідэнцый брытанскага манарха.

Манархі Віндзорскай дынастыі

Спадчыннікам брытанскага прастола з’яўляецца старэйшы сын Карла III прынц Уільям.

Члены дому Віндзараў

Паводле пракламацыі 1917, членамі дому Віндзараў былі абвешчаны нашчадкі каралевы Вікторыі і прынца Альберта па мужчынскай лініі, якія з’яўляюцца брытанскімі падданымі, за выключэннем жанчын, якія ажаніліся з членамі іншых сем'яў. У наш час усе члены дому Віндзараў з’яўляюцца нашчадкамі сыноў караля Георга V.

У 1952 каралева Елізавета II выдала пракламацыю, паводле якой яе нашчадкі, хоць і не з’яўляюцца нашчадкамі каралевы Вікторыі і прынца Альберта па мужчынскай лініі, працягваюць належаць да дому Віндзараў.

Генеалогія

Віндзорская дынастыя з’яўляецца брытанскай галіной Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі (і тым самым галіной дому Ветынаў), да якой належаў муж каралевы Вікторыі прынц Альберт (сама Вікторыя паходзіла з Гановерскай дынастыі). Адзіным каралём Вялікабрытаніі, які належаў да Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, афіцыйна лічыцца Эдуард VII (валадарыў у 1901-1910).

З пункту гледжання традыцыйнай генеалогіі, у якой сваяцтва лічыцца па мужчынскай лініі, Віндзорская дынастыя павінна была абарвацца на Елізавеце II. Прынц Чарлз і яго нашчадкі павінны былі б належаць да Глюксбургскай галіны Ольдэнбургскага дому, з якой паходзіць муж Елізаветы II прынц Філіп (да гэтага дому таксама належаў расійскі імператар Пётр III і ўсе яго нашчадкі па мужчынскай лініі). Аднак з прычыны вышэйзгаданай пракламацыі 1952 года, падобна таму, як рускія цары называлі сябе Раманавымі, Чарлз і яго нашчадкі працягваюць называцца Віндзарамі.

Гл. таксама

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.