Вірджынія
штат ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вірджынія (значэнні).
Вірджынія, Віргінія[2] (англ.: Commonwealth of Virginia) — садружнасць у складзе ЗША, якая мае правы штата. Фактычна, дзесяты штат у складзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў. Насельніцтва — 7,2 млн чалавек (12-е месца ў ЗША; даныя 2000 г.). Этнічны склад: афраамерыканцы — 19,6 %, немцы — 11,7 %, амерыканцы — 11,2 %, англічане — 11,1 %, ірландцы — 9,8 %. Сталіца — Рычманд, найбуйнейшы горад — Вірджынія-Біч, іншыя буйныя гарады — Алегзандрыя, Лінчберг, Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Портсмут, Хэмптан, Чэсапік.
Хуткія факты Вірджынія, Краіна ...
Вірджынія | |||
---|---|---|---|
англ.: Commonwealth of Virginia | |||
|
|||
Краіна | |||
Гімн | Our Great Virginia[d] | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 25 чэрвеня 1788 | ||
Кіраўнік | Глен Янгкін[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
290 м | ||
Часавы пояс | зона Амерыка/Нью-Ёрк[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-VA | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Афіцыйныя мянушкі: «Стары дамініён» (Old Dominion) і «Маці прэзідэнтаў» (Mother of Presidents). Афіцыйны дэвіз — «Так заўсёды будзе з тыранамі» (лац.: Sic semper tyrannis!).