![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/76/Novel_Coronavirus_SARS-CoV-2.jpg/640px-Novel_Coronavirus_SARS-CoV-2.jpg&w=640&q=50)
Вірусныя захворванні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вірусныя захворванні — інфекцыйныя хваробы і пухліны, якія выклікаюць значная частка вірусаў.
Хуткія факты Вірусныя захворванні, МКБ-10-КМ ...
Вірусныя захворванні | |
---|---|
![]() | |
МКБ-10-КМ | B34.9, B34 і A94 |
МКБ-9-КМ | 066.9[1] і 060-066.99[1] |
MeSH | D014777 |
![]() |
Закрыць
Агульныя заканамернасці вірусных інфекцый адпавядаюць інфекцыйным працэсам. Галоўная асаблівасць — цытатрапізм і аблігатны ўнутрыклетачны паразітызм вірусаў, што робіць іх ва ўсіх адносінах (метабалічна, энергетычна і экалагічна) залежнымі ад клеткі-гаспадара. Як правіла, ДНК-вірусы чалавека реплікуюцца ў ядры клеткі, а РНК-вірусы — у цытаплазме. Выключэнні складаюць поксвірусы, ДНК якіх реплікуецца ў цытаплазме, а таксама ортаміксавірусы і вірус гепатыту D, РНК якіх реплікуюцца ў ядры клеткі.