Яўрэі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўрэ́і (іўрыт: יְהוּדִים), жыды́, габрэ́і, — этнічная супольнасць, якая пражывае дысперсна ў многіх краінах свету, складаецца з субэтнічных груп, мае адзіную этнічную свядомасць і аб’яднана гістарычнай тоеснасцю са старажытнымі іўдзеямі.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Яўрэі (יְהוּדִים) | |
Яўрэй і яўрэйка (мал. 1704 г.) | |
Агульная колькасць | ад 12 да 14 млн. чал. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША, Ізраіль, Францыя, Аргенціна, Беларусь і інш. |
Мова | іўрыт, ідыш і інш. |
Рэлігія | іўдаізм |
Блізкія этнічныя групы | арабы |
Закрыць
Яўрэі складаюць асноўную частку насельніцтва Дзяржавы Ізраіль, у вялікай колькасці жывуць у Амерыцы, Еўропе, на Блізкім і Сярэднім Усходзе.
Размаўляюць на мовах іўрыт, ідыш і інш.
Асноўная рэлігія — іўдаізм.
У Беларусі паводле перапісу насельніцтва 2009 зарэгістравана 12,9 тыс. яўрэяў (у 1999 — 27,8 тыс., у 1989 — 111 тыс.).