From Wikipedia, the free encyclopedia
Газневіды — дынастыя цюркскага паходжання, якая кіравала ў 10-12 стагоддзях у Газневідскай дзяржаве на Сярэднім Усходзе (на тэрыторыі Індыі і сучаснага Афганістана). Заснавана ў 962 годзе саманідскім палкаводцам Алп-Тэгінам. Найбольшай магутнасці дзяржава Газневідаў дасягнула ў часы Себук-Тэгіна (977—997), які ўвёў спадчыннасць улады, павялічыў дзяржаву за кошт Пешавара на поўдні і Харасана на поўначы, і яго сына Махмуда (998—1003). Махмуд пашырыў тэрыторыю дзяржавы ад Ірана і Каспійскага мора да ракі Ганг і ад Аральскага мора да Раджпутаны, пры ім значанага росквіту дасягнулі навука і культура. Пры Масудзе Першым (1030-41) пачаўся распад дзяржавы Газневідаў. У канцы 1180-х гадоў газневіды ліквідаваны гурыдамі. Найбольш вядомы кіраўнік — Махмуд Газневі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.