From Wikipedia, the free encyclopedia
«Паміраючы гал» — захаваная на Капітоліі мармурная рымская копія з пергамскага арыгінала (верагодна, бронзавага), які быў выраблены па заказе цара Атала I у памяць пра яго перамогу над кельтамі-галатамі. Не выключана, што арыгінал выйшаў з-пад разца прыдворнага скульптара Эпігона.
| ||
невядома | ||
Паміраючы гал. 230-я да н.э. і каля 220-я да н.э.[1] | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Капіталійскія музеі, Рым | ||
(інв. S 747) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скульптура па натуралістычнасці і драматызму належыць да вяршыняў антычнага мастацтва. Гал выяўлены на шчыце, голым, за выключэннем торквеса на шыі. Як і трон Людавізі, статуя была, верагодна, выяўлена пры будаўніцтве іх вілы ў Рыме і да набыцця Папай Кліментам XII захоўвалася ў палацца Людавізі на Пінча.
Падчас напалеонаўскіх войн «Паміраючы гал» быў вывезены французамі з Італіі і на працягу шэрагу гадоў выстаўляўся ў Луўры. Байран бачыў яго ў Капіталійскім музеі і апеў у «Падарожжах Чайлд-Гаральда»; дзякуючы гэтай паэме пра статую пазнала ўся чытаючая Еўропа эпохі рамантызму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.