Капіталійскія музеі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капіталійскія музеі
Remove ads

Капіталійскія музеі (італ.: Musei Capitolini) — найстарэйшы публічны музей у свеце, пачатак якому паклаў Папа Сікст IV у 1471 годзе, перадаўшы ў дарунак «народу Рыма» збор антычнай бронзы, якае размяшчалася да таго пад сценамі Латэрана.

Thumb
Капіталійская плошча ўвасабляе горадабудаўнічыя ідэалы Мікеланджэла (гравюра Эцьена дзю Перака, 1568).
Thumb
Вялікая зала Новага палаца.

Будынкі

Музеі размяшчаюцца ў трох палацах на спраектаванай Мікеланджэла Буанароці плошчы Капітолія ў Рыме: сярэднявечны Сенатарскі палац, перабудаванае Мікеланджэла рэнесанснае Палацца Кансерватараў і Новы палац XVII стагоддзя, які паўтарае яго аблічча. У XX стагоддзі частка экспазіцыі, якая ўвесь час папаўняелася, была перанесена ў суседняе палацца Кафарэлі-Клеменціна.

Палацца дэі Кансерваторы згадваецца ў шматлікіх кнігах па гісторыі мастацтва як першы будынак, пры перабудове якога быў ужыты гіганцкі ордэр — пілястраы, якія працягнуліся на некалькі паверхаў. Архітэктурныя матывы гэтага палацца заўважаны ў пабудовах розных часоў на розных кантынентах (напр., Ленінградскі вакзал у Маскве).

На Капіталійскай плошчы ўстаноўлена дакладная копія адзінай захаванай з Антычнасці коннай статуі — конная статуя Марка Аўрэлія, якога ў сярэднявечча па памылцы прымалі за імператара Канстанціна.

Remove ads

Шэдэўры збору

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads