Галагавыя (Galagonidae) — сямейства лорыпадобных прыматаў. З'яўляюцца блізкімі сваякамі лорыевых і разглядаліся раней як адно з іх падсемействаў. Да галагавых адносяцца пяць родаў, у якіх налічваецца 25 відаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Галагавыя |
Galago senegalensis |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Galagonidae Gray, 1825
|
|
Закрыць
Галагавыя жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, але не сустракаюцца на Мадагаскары. У некаторых рэгіёнах іх колькасць вельмі высокая і іх выжыванню ў цэлым нічога не пагражае.
Вострыя вушы галагавых і іх пыска нагадваюць котку, аднак іх канечнасці прыстасаваныя не столькі да хуткага бегу, колькі да лазання і хапання. Поўсць мяккая і густая, а яе расфарбоўка вагаецца ў залежнасці ад віду ад срэбна-карычневай да аранжава-карычневай. Для галагавых, як для ўсякіх актыўных па начах звяроў, характэрныя вельмі буйныя вочы. Даўжыня хваста складае больш за палову даўжыні тулава. Агульная даўжыня тулава ў дарослых асобін дасягае ад 11 см (карлікавы галага) да амаль 50 см (таўстахвостыя галага), а маса вагаецца ад 50 да 2000 г. Самец у сярэднім на дзесяць працэнтаў цяжэйшы за самку.
- Род Euoticus
- Euoticus elegantulus
- Euoticus pallidus
- Род Galago
- Galago alleni
- Galago cameronensis
- Galago demidoff
- Galago gabonensis
- Galago gallarum
- Galago granti
- Galago matschiei
- Galago moholi
- Galago nyasae
- Galago orinus
- Galago rondoensis
- Galago senegalensis
- Galago thomasi
- Galago zanzibaricus
- Род Otolemur
- Otolemur crassicaudatus
- Otolemur monteiri
- Otolemur garnettii