Гарадзецкі сельсавет (Краснапольскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзе́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарадзецкая.
Гарадзецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Краснапольскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзецкая |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 19 студзеня 1960 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 6 красавіка 1973 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Мядзвёдаўскага сельсавета[1].
19 студзеня 1960 года цэнтр Мядзвёдаўскага сельсавета перанесены ў вёску Гарадзецкая, сельсавет перайменаваны ў Гарадзецкі[2]. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сідараўка, сельсавет перайменаваны ў Сідараўскі[3].