Генрых II Язаміргот
маркграф (1141—1156) і герцаг Аўстрыі (1156—1177), герцаг Баварыі (1141—1156) / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Генрых II.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Генрых IV.
Генрых II Язаміргот (ням.: Heinrich II Jasomirgott; 1107 — 13 студзеня 1177) — маркграф Аўстрыі ў 1141—1156 гадах, герцаг Аўстрыі з 1156 года, пфальцграф Рэйнскі пад імем Генрых IV у 1140—1141 гадах, герцаг Баварыі пад імем Генрых XI у 1141—1156 гадах з дынастыі Бабенбергаў, сын Леапольда III Святога і дачкі імператара Генрыха IV Агнэсы.
Хуткія факты 8-ы маркграф Аўстрыі, Папярэднік ...
Генрых II Язаміргот | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Heinrich II Jasomirgott | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леапольд IV Шчодры | ||||||
Пераемнік | Тытул скасаваны | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тытул створаны | ||||||
Пераемнік | Леапольд V | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леапольд I | ||||||
Пераемнік | Генрых XI Леў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вільгельм фон Орламюндэ | ||||||
Пераемнік | Герман III Штахлекскі | ||||||
Нараджэнне | 1107 | ||||||
Смерць |
13 студзеня 1177 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бабенбергі | ||||||
Бацька | Леапольд III Святы | ||||||
Маці | Агнэса Нямецкая[d] | ||||||
Жонка | Гертруда Саксонская[1] і Феадора Камніна[d][1] | ||||||
Дзеці | Леапольд V, Агнэс Аўстрыйская[d], Генрых Старэйшы[d][2] і Рычард Бабенбергскі[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Паходжанне мянушкі Генрыха II — Язаміргот (Jasomirgott) — не зусім ясна. Паводле адной тэорыі, яно ўзыходзіць да арабскай мове і звязана з удзелам герцага ў крыжовым паходзе. Паводле іншай версіі, яно ўяўляе сабой скарочаную фразу Ja so mir Gott helfe (калі б Бог мне дапамог). Магчыма, што яно славянскага (славенскага) паходжання і азначае «Я за мір» (Ja za mir). (ArtGam, Ober)