Горацкі сельсавет (Горацкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Го́рацкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — горад Горкі (не ўваходзілі ў склад).
Горацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Горацкі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Горкі (не ўваходзілі ў склад) |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 26 сакавіка 1987 |
Дата скасавання |
21 жніўня 1925, 13 чэрвеня 2002 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — горад Горкі. 21 жніўня 1925 года скасаваны, тэрыторыя ўключана ў новаўтвораны Казіміраўскі сельсавет, акрамя горада Горкі, дзе быў утвораны гарсавет.
26 сакавіка 1987 года ўтвораны зноў у складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з частак Будскага (2 населеныя пункты: Задарожжа і Сураўцова), Макараўскага (6 населеных пунктаў: Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка) і Паршынскага (5 населеных пунктаў: Азаравічы, Іванова, Нівішчы, Тосна і Тушкава) сельсаветаў[1]. 21 лістапада 1989 года ў склад Паршынскага сельсавета вернуты 3 населеныя пункты (Іванова, Нівішчы і Тосна), а ў склад сельсавета з Добраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гошч-Чарны, Мацюты, Стан і Чапялінка)[2]. 22 лютага 2001 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Будскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Буды, Вялікае Марозава, Кацялёва, Кварцяны, Малое Марозава, Мікуліна, Славікі і Турышчава), у склад Добраўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азаравічы, Гошч-Чарны, Камаровічы, Мацюты, Стан, Старынка, Тушкава і Чапялінка). 13 чэрвеня 2002 года скасаваны, тэрыторыя размеркавана паміж Горскім (4 населеныя пункты: Вялікае Марозава, Малое Марозава, Мікуліна і Турышчава), Ленінскім (6 населеных пунктаў: Андрухі, Воўкаўшчына, Зайцава, Макараўка, Чашнікі і Шалаханаўка) і Паршынскім (6 населеных пунктаў: Буды, Задарожжа, Кацялёва, Кварцяны, Славікі і Сураўцова) сельсаветамі[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў.