Грамадскі набытак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадcкі набытак (англ.: Public Domain; таксама часам выкарыстоўваецца блізкі па сэнсе тэрмін «грамадская ўласнасць») — сукупнасць аб'ектаў аўтарскага права, маёмасныя правы на якія скончыліся або ніколі не існавалі. Таксама «грамадскім набыткам» часам называюць вынаходніцтвы, тэрмін патэнту на якія скончыўся. Распаўсюджваць і выкарыстоўваць грамадскі набытак могуць усе без выключэння.
Творы, якія перайшлі ў грамадскі набытак, могуць свабодна выкарыстоўвацца любой асобай без выплаты аўтарскай узнагароды. Пры гэтым мусяць выконвацца асабістыя немаёмасныя правы аўтара — права аўтарства, права на імя, права на ахову рэпутацыі аўтара і права на абнародаванне.
Тэрміны і парадак пераходу твору ў грамадскі набытак адрозніваюцца ў розных краінах. На твор, які з'яўляецца грамадскім набыткам у Беларусі, можа распаўсюджвацца аўтарскае права ў ЗША, і наадварот. У большасці еўрапейскіх краін пераход у грамадскі набытак прадугледжаны пасля заканчэння тэрміну ў 70 гадоў пасля смерці аўтара або праз 70 гадоў пасля першай публікацыі твору.