Граната
From Wikipedia, the free encyclopedia
Граната (італ.: granata, лац.: granatus — зярністы[1]) — боепрыпас для паражэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў блізкім баі. Адрозніваюць гранаты: ручныя і для стральбы з гранатамётаў (гранатамётныя стрэлы і вінтовачныя гранаты); процітанкавыя, проціпяхотныя (РГ-42, РГО, РГД-5, РГН, Ф-1), запальныя і спецыяльныя (дымавыя, сігнальныя, асвятляльныя і іншыя).
Гранатамётныя стрэлы маюць калібр 30-112 мм, масу 0,2-5 кг, броніпрабівальнасць да 400 мм і болей. Бываюць з парахавым стартавым зарадам, рэактыўным рухавіком і стабілізатарам.
Проціпяхотныя гранаты падзяляюцца на асколачныя ручныя, асколачныя, асколачна-фугасныя і асколачна-кумулятыўныя гранатамётныя стрэлы. Маса сучасных гранат 0,3-1,2 кг, радыус паражэння фугасных да 20 м, асколасных да 200 м. Гранаты з'явіліся ў 16 стагоддзі, з 17 стагоддзя імі ўзбройвалі спецыяльныя падраздзяленні пяхоты — грэнадзёраў.
Процітанкавыя гранаты — кумулятыўныя ручныя гранаты і гранатамётныя стрэлы. Прабіваюць браніраваныя цэлі накіраваным струменем разрыўнога зарада. Маса 1,1-1,2 кг.