Гродзенскія каралеўскія мануфактуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гродзенскія каралеўскія мануфактуры[1] — прамысловыя прадпрыемствы па вырабу прадметаў бытавога, гаспадарчага, ваеннага прызначэння. Заснаваны ў другой палове XVII стагоддзя па ініцыятыве падскарбія ВКЛ і гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза. У складзе вытворчага комплексу з 1760 года налічвалася 21 мануфактура, у тым ліку па вырабу пацерак, карункаў, ігральных карт, зброі, гармат, набіўнога паркалю, камлоту, дываноў, кілімаў, карэт. Меліся ткацкія мануфактуры: шаўкаткацкая, залататкацкая, панчошная, металічных вырабаў, суконна-капялюшная, тонкасуконная, гарбарная, фарбавальная, палатняная, суконная[1].
Славутасць | |
Гродзенскія каралеўскія мануфактуры | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Джузэпэ Сака |
Заснавальнік | Антоні Тызенгаўз |
Дата заснавання | XVIII стагоддзе |
Для забеспячэння дзейнасці прадпрыемстваў былі створаны школа для дзяцей рабочых, камерцыйная кантора для крэдытавання закупак з-за мяжы, спецыяльныя крамы[1].
Праіснавалі да канца XVIII стагоддзя[1].