Група 77
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Група 77» (G-77) або «група сямідзесяці сямі» (Group of Seventy Seven) — найбуйнейшая міждзяржаўная арганізацыя краін, якія развіваюцца, дзейнічае ў рамках ААН і яе органаў. Рашэнне аб стварэнні групы было прынята на нарадзе міністраў краін, якія развіваюцца Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў 1964 годзе, а афіцыйна аформлена яна была на 1-й сесіі Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, якая праходзіла ў Жэневе 15 чэрвеня таго ж года. Першапачаткова колькасць краін-членаў новай арганізацыі раўнялася 77, але іх колькасць расла па меры прыняцця новых краін у склад ААН.
Хуткія факты "Група 77" Group of 77 Groupe des 77 Grupo de los 77 مجموعة ال77, Адміністрацыйны цэнтр ...
"Група 77" Group of 77 | |
---|---|
| |
Карта-схема краін-членаў Групы | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | англійская, арабская, іспанская , французска |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Дж. Ашэ (Антыгуа і Барбуда) |
Прадстаўнік у ААН | Мунір Акрам (Пакістан) |
Заснаванне | |
1-я сесія ЮНКТАД | 15 чэрвеня 1964 |
Член у | 130 дзяржаў-членаў |
g77.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць