From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэчаскі агонь (ці вадкі агонь, грэч. ὑγρός πῦρ) — гаручая сумесь, якая ўжывалася ў ваенных мэтах у часы Сярэднявечча. Упершыню была ўжыта візантыйцамі ў марскіх бітвах. Дакладны састаў грэчаскага агню невядомы.
Вынаходнікам вадкага агню, які выратаваў Канстанцінопаль ад арабаў у 678 г. і ад русі ў 941 г. лічыцца Калінік. Дакладны склад і сродкі ўжывання дагэтуль не ясныя, да таго ж паняцце «грэчаскі агонь» пазначае розныя тыпы зброі. Хоць некаторыя даследчыкі аддаюць перавагу зваць грэчаскім агнём выбуханебяспечную сумесь, змешаную з салетрай[1], найбольш верагоднымі складовымі элементамі яе была нафта (якая здабывалася ва ўсходніх раёнах Азоўскага мора (Тмутаракань, Зіхія) ці на ўсходзе Арменіі, як пра гэта гаворыць Канстанцін Барвянародны[2]), змяшаная са смалою і серай, якая затым награвалася і распырсквалася пры дапамозе помпы (siphon) праз бронзавую трубу (strepton). Пасудзіна з вадкасцю або падпальвалася на выйсці з трубы, або агністыя стрэлы выкідваліся ўслед за вадкасцю. Візантыйцы пільна ахоўвалі сакрэт вырабу і выкарыстання агню[3]; так балгары, захапіўшы вялікая колькасць сумесі і агнямётных прылад, так і не змаглі скарыстацца імі[4].
Грэчаскі агонь часта ўжываўся падчас бітваў, напрыклад, падчас марской бітвы пры Сулаеме ў 677, а таксама выкарыстоўваўся ў аблогавых прыладах. Арабскі гісторык Ібн ал-Атхір апісвае жудаснае ўражанне, якое пакінулі візантыйскія прылады падчас нападу на Двін у 927 г. Згубы арабы змаглі пазбегнуць толькі дзякуючы таму, што быў забіты візантыйскі артылерыст[5]. Рэшткі сярэднявечнай майстэрні, у якой вырабляліся «гранаты» з грэчаскім агнём, былі адкрыты ў Хама-Епіфаніі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.