Гімн крымскіх татар
From Wikipedia, the free encyclopedia
У якасці гімна крымскататарскага народа 30 чэрвеня 1991 году Курултаем[1] была зацверджана песня Ant Etkenmen (Я пакляўся). Аўтар слоў — Наман Чэлебіджыхан. Музыка народная.
Хуткія факты Я пакляўся, Аўтар слоў ...
Я пакляўся | |
---|---|
Ant Etkenmen | |
Аўтар слоў | Наман Чэлебіджыхан |
Краіна | Крым |
Закрыць
Спачатку верш быў напісаны на стэпавым дыялекце з асобнымі элементамі старой літаратурнай крымскататарскай мовы, цяпер жа выкарыстоўваецца варыянт, трохі падпраўлены з мэтаю набліжэння мовы да сучаснага літаратурнага стандарта.