From Wikipedia, the free encyclopedia
Касмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» (англ.: James Webb Space Telescope) — арбітальная інфрачырвоная абсерваторыя, якая меркавана заменіць касмічны тэлескоп «Хабл».[1]
JWST | |
Арганізацыя: | НАСА |
---|
Першапачаткова называўся «Касмічны тэлескоп новага пакалення» (англ.: Next-generation space telescope). У 2002 годзе перайменаваны ў гонар другога кіраўніка НАСА Джэймса Уэба (1906—1992), які ўзначальваў агенцтва ў 1961—1968 гадах, падчас рэалізацыі праграмы «Апалон».
«Джэймс Уэб» мае складное люстра 6,5 метра ў дыяметры з плошчай збіраючай паверхні 25 м², схаванай ад інфрачырвонага выпраменьвання Сонца і Зямлі цеплавым экранам.
25 снежня 2021 года тэлескоп быў паспяхова запушчаны з касмадрома Куру.
Тэлескоп размешчаны на гала-арбіце ў пункце Лагранжа L2 сістэмы Сонца — Зямля.
11 ліпеня 2022 года апублікавана першая выява, атрыманая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб». На ёй бачна скопішча галактык SMACS J0723.3-7327, размешчанае на адлегласці 4,6 млрд светлавых гадоў, — ранні Сусвет з самым высокім разрозненнем з калі-небудзь атрыманых[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.