From Wikipedia, the free encyclopedia
Дом спецыялістаў — жылы дом, помнік савецкай архітэктуры 1930-х гадоў. Пабудаваны ў 1932—35 гадах па праекце С. Прэзьмы. Знаходзіцца на 1-й вуліцы Даватара, 14/9 горада Віцебска.
Адзін з 3 трох дамоў падобнага тыпу на тэрыторыі Беларусі, створаных па спецыяльных праектах, і закліканых павялічыць плошчу жылых пакояў і палепшыць абсталяванне бытавых памяшканняў.
У кампазіцыі 50-кватэрнага будынка выдзелена кутняя пяціпавярховым частка з крамай на першым паверсе. Астатняя частка будынка мае 4 паверхі. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмам групоўкі аконных праёмаў, балконаў з глухой агароджай, лоджый, эркераў, вертыкальна зашклёных лесвічных клетак. Дом складаецца з секцый, на лесвічную пляцоўку выходзяць 2 кватэры (3 - і 4-пакаёвыя). Пакоі маюць убудаванае абсталяванне. Падчас Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі пры вызваленні Віцебска ад нямецкіх акупантаў 26 чэрвеня 1944 г капітан Д. В. Мясаедаў усталяваў на будынку чырвоны сцяг. У 1959 годзе ў гонар гэтай падзеі на доме спецыялістаў устаноўлена мемарыяльная дошка.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000021 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.