1-я вуліца Даватара (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1-я вуліца Даватара (да 1925 года — Мікольская, у 1925—1950 гг. — Ветэрынарная) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Віцебска. Названа ў гонар Героя Савецкага Саюза, военачальніка, удзельніка абароны Масквы Льва Міхайлавіча Даватара. Праходзіць ад праспекта Фрунзэ да парку імя 40-годдзя УЛКСМ, перасякаецца з вуліцай Баўмана. Частка вуліцы праходзіць па Кстоўскай гары і Гутароўшчыне. Працягласць вуліцы складае 700 м.
Remove ads
Гісторыя
Вуліца пачала забудоўвацца ў XVIII стагоддзі. Да 1925 года вуліца насіла назву Мікольскай ад Свята-Мікалаеўскай царквы. У 1925 годзе была пераназвана ў Ветэрынарную. У 1950 годзе вуліцы надалі імя Л. М. Даватара.
Абекты
- Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, д.7/11
- Гімназія №1 (Віцебск), д.10/2
- Дом спецыялістаў (Віцебск), д.14/9
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 1-я вуліца Даватара (Віцебск)
- Паштовыя індэксы РБ Архівавана 19 красавіка 2015.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads