![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c7/Surdesti.bis_jos.SE.1997.jpg/640px-Surdesti.bis_jos.SE.1997.jpg&w=640&q=50)
Драўляныя цэрквы Марамурэша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які аб'ядноўвае восем драўляных цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Марамурэш у Карпатах у Румыніі. Усе гэтыя цэрквы праваслаўныя, і ўсе былі пабудаваны ў XVII і XVIII стагоддзях, але яны некалькі адрозніваюцца архітэктурным стылем і даюць уяўленне аб традыцыях драўлянага дойлідства ў Паўднёвых Карпатах. Для ўсіх цэркваў характэрны высокія званіцы з заходняга боку.
Хуткія факты Драўляныя цэрквы Марамурэша*, ** ...
Драўляныя цэрквы Марамурэша* | |
---|---|
** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iv |
Спасылка | 904 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1999 (23 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Закрыць
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Wooden_Churches_of_Maramures.jpg/640px-Wooden_Churches_of_Maramures.jpg)
У Марамурэшы існавала і існуе бесперапынная традыцыя драўлянай архітэктуры прынамсі з XVIII стагоддзя. Будаўніцтва вялося з бярвення. У наш час у румынскай частцы Марамурэша захаваліся 42 драўляныя цэрквы, каля траціны з ліку пабудаваных у XVII—XVIII стагоддзях.
У аб'ект уключаны:
Больш інфармацыі Выява, Назва ...
Выява | Назва | Месца | Час | |
---|---|---|---|---|
904-001 | ![]() | Увядзенская царква[ro] | Бырсана[uk] | 1711 |
904-002 | ![]() | Царква Святога Мікалая[en] | Будэшці[uk] | 1643 |
904-003 | ![]() | Царква Святой Параскевы[ro] | Дэсешці[uk] | 1770 |
904-004 | Раства-Багародзіцкая царква на пагорку | Еуд[uk] | XVIII ст. | |
904-005 | Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла[ro] | Плопіш[uk] | 1796/1798 | |
904-006 | ![]() | Царква Святой Параскевы[ro] | Паеніле Ізей[uk] | 1604 |
904-007 | Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла | Рогаз[uk] | 1663 | |
904-008 | ![]() | Царква Святых Архангелаў[ro] | Шурдэшці[uk] | 1766 |
Закрыць