![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/94/D._Abraham_Calovii_-_Biblia_illustrata_Vet._Testamenti._-_Tomus_III.%252C_Completens_Anotata_-_title_page.jpg/640px-D._Abraham_Calovii_-_Biblia_illustrata_Vet._Testamenti._-_Tomus_III.%252C_Completens_Anotata_-_title_page.jpg&w=640&q=50)
Другая кніга Макавеяў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другая кніга Макавеяў у праваслаўі і каталіцызме ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме адносіцца да другакананічных кніг, у іўдаізме і пратэстантызме — да апокрыфаў.
Другая кніга Макавеяў (В΄ Μακκαβαίων) | |
---|---|
Выява ліста з пералікам анатаваных другакананічных кніг. Кнігі Макавеяў прыведзены апошнімі ў спісе. | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнагрэчаская |
Папярэдняя (праваслаўе): | Першая кніга Макавеяў |
Наступная: | Трэцяя кніга Макавеяў |
![]() |
Другая кананічная кніга Макавеяў не працяг першай кнігі, а толькі больш падрабязнае, пашыранае апісанне некаторых падзей часоў Іуды Макавея. Першыя два раздзелы змяшчаюць два пасланні палесцінскіх іўдзеяў да аднаверцаў у Егіпце, у якіх яны паведамляюць аб перанесеных імі ганеннях і пакутах ад Антыёха IV і аб выратаванні іх ад ворагаў подзвігамі Іуды Макавея. Далей паведамляецца пра крывавыя міжусобіцы шэрагу іўдзейскіх першасвяшчэннікаў і падаецца малюнак жахлівай лютасці сірыйскага цара да іўдзеяў. У канцы прыводзяцца прыклады высокай маральна-рэлігійнай доблесці і самаадданасці веравызнанню сваіх бацькоў. Прымаючы пад увагу, што арыгінал гэтай кнігі дайшоў на грэчаскай мове, можна меркаваць, што яе аўтарам быў іўдзей, які паходзіў з элінізаванай егіпецкай Александрыі.[2]