![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Benik_Iknatyan_playing_the_doudouk.jpg/640px-Benik_Iknatyan_playing_the_doudouk.jpg&w=640&q=50)
Дудук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дудук — духавы музычны інструмент. Уяўляе сабой трубку з 9 адтулінамі і двайной трасцінай. Іграюць на 2 дудуках — адзін для мелодыі, другі для няспыннага гуку (арганны пункт). Дудук — адзін з самых распаўсюджаных інструментаў у Aрменіі, музыкай на дудуку суправаджаюць танцы. У 2005 годзе музыка армянскага дудука была прызнана шэдэўрам Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Benik_Iknatyan_playing_the_doudouk.jpg/640px-Benik_Iknatyan_playing_the_doudouk.jpg)
Кампазіцыі на дудуку выкарыстоўваліся ў вядомых фільмах «Апошняе спакушэнне Хрыста» і «Гладыятар».
Вядомы музыкант Джаван Гаспаран.