Дукшты (гміна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гміна Дукшты (польск.: Gmina Dukszty) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі, Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Літвы). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Дукшты (1076 жых. у 1921 годзе[1])[2].
Дукшты | |
---|---|
польск.: Gmina Dukszty | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
1919—1925: Браслаўскі павет 1926—1939: Свянцянскі павет |
Уключае | 83 грамад |
Адміністрацыйны цэнтр | Дукшты |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 4 021[1] |
Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Новааляксандраўскага павета ў Ковенскай губерні. 31 кастрычніка 1919 года гміна ўключана ў склад утворанага пад Грамадзянскім упраўленнем Усходніх зямель новага Браслаўскага павета, які ўваходзіў у склад Віленскай акругі[3][4]. 20 снежня 1920 года гміна ўвайшла ў склад часовай Навагрудскай акругі[5], а 19 лютага 1921 года была ўключана ў склад навастворанага Навагрудскага ваяводства[6]. З 13 красавіка 1922 года гміна Дукшты ўваходзіла ў склад польскай Віленскай зямлі[7], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства[8]. 1 студзеня 1926 года гміна перададзена ў склад Свянцянскага павета таго ж ваяводства[9].
11 красавіка 1929 года ў склад гміны Дукшты перададзена частка тэрыторыі гміны Даўгелішкі[10]. 24 лістапада 1933 года частка тэрыторыі гміны Дукшты перададзена ў склад гміны Даўгелішкі[11]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.