Дэрпцкае біскупства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэрпцкае біскупства (ням.: Bistum Dorpat) — духоўна-феадальнае княства ў Лівонскай Канфедэрацыі, якое існавала ў 1224—1558 гадах у паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай Эстоніі на тэрыторыі паветаў Тартумаа, Пылвамаа, Вырумаа, Йыгевамаа і Валгамаа. Цэнтр у горадзе Дэрпце (Юр'еве). Межы біскупства не супадалі з межамі замацаванай за біскупам каталіцкай дыяцэзіі: апошняя, апроч самога біскупства, уключала землі на захад ад яго, якія належалі Лівонскаму ордэну.
Дэрпцкае біскупства | |||
---|---|---|---|
Ecclesia Tarbatensis Bistum Dorpat | |||
|
|||
Краіна | Лівонія | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Дэрпт | ||
Найбуйнейшыя гарады | Одэнпэ | ||
Дата ўтварэння | 1224—1558 | ||
Дата скасавання | 1558 | ||
Біскупы | (спіс) | ||
Афіцыйныя мовы | нямецкая, лацінская | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У гады свайго росквіту Лівонскі ордэн, Рыжскае архібіскупства, Дэрпцкае, Курляндскае і Эзэль-Вікскае біскупствы ўтваралі так званую Лівонскую канфедэрацыю пяці феадальных дзяржаў сярэдневяковай Прыбалтыкі[1], якая ўвесь час канфліктавала як са славянамі (Наўгародская рэспубліка, Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польскае), так і са скандынаўскімі краінамі (Швецыя, Данія).
Фармальнай нагодай да паходаў нямецкіх крыжакоў было заваяванне і хрысціянізацыя эстаў, а асноўнай мэтай — каланізацыя земляў. Першым біскупам дэрпцкім быў Герман Буксгеўдэн, брат рыжскага біскупа і кіраўніка Лівонскага крыжовага паходу Альберта Буксгеўдэна.
На чале біскупства стаяў каталіцкі біскуп, якога выбіралі капітулам саборных канонікаў, гэта значыць калегіяй вышэйшых мясцовых кафедральных святароў. Біскуп быў таксама найбуйнейшым феадалам-землеўладальнікам княства, хоць частка яго земляў была перададзена ў рукі ваенных, якія сталі васаламі біскупа. Нямецкае духавенства і рыцары-феадалы наклалі феадальныя павіннасці на раней свабоднае мясцовае эсцкае і славянскае сялянства.