Екерэ (камуна, лен Стакгольм)
камуна ў лене Стакгольм, Швецыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камуна Екерэ (шведск.: Ekerö kommun) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка мясцовага самакіравання, якая знаходзіцца ў лене Стакгольм у цэнтральнай Швецыі. Размешчана на 140 астравах возера Мэлярэн, найбольш значныя з якіх Экерэн, Фэрінгсё, Лювён, Адэльсё, Б'ёркё, Гэльгё, Мунсё. З’яўляецца часткай Вялікага Стакгольма. Галоўны горад — Екерэ.
Хуткія факты Екерэ, Краіна ...
Екерэ | |||
---|---|---|---|
шведск.: Ekerö kommun | |||
|
|||
Краіна | Швецыя | ||
Уваходзіць у | Стакгольм | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Екерэ | ||
Дата ўтварэння | 1 студзеня 1971[1] | ||
Кіраўнік | Adam Reuterskiöld[d][2] | ||
Насельніцтва (2015) | 26 984 чал. | ||
Шчыльнасць | 119,08 чал./км² | ||
Плошча | 386,58 км² | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
На тэрыторыі камуны знаходзяцца адразу два аб’екты, уключаныя ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — каралеўскі палац Дротнінгхальм, які цяпер з’яўляецца галоўнай рэзыдэнцыяй шведскага караля, і Бірка — рэшты горада эпохі вікінгаў (на востраве Б'ёркё).