![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Sandro_Botticelli_019.jpg/640px-Sandro_Botticelli_019.jpg&w=640&q=50)
Еўхарыстыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўхары́стыя, або Эўхары́стыя (грэч. ευχαριστία — падзяка), Святое Прычасце, Святая Камунія — хрысціянскае таінства (сакрамант), якое складаецца ў асвячэнні хлеба і віна ў асаблівым статусе і наступнае іх з'яданне. У праваслаўных, каталікоў, дахалкіданітаў, большасці лютэран, англікан, старакатолікаў і ў некаторых іншых канфесіях складае аснову галоўнага хрысціянскага набажэнства, Боскай Літургіі (ці Імшы), і тлумачыцца як таінства (сакрамант), пры якім хрысціяне прымаюць Цела і Кроў Ісуса Хрыста Збавіцеля і, такім чынам, злучаюцца з Богам. Частка пратэстанцкіх канфесій тлумачыць яе як просты рэлігійны рытуал, які не з'яўляецца таінствам.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Sandro_Botticelli_019.jpg/640px-Sandro_Botticelli_019.jpg)
(Сандра Бацічэлі, 1495 год)