Старажытныя ўсходнія цэрквы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытныя ўсходнія цэрквы — група старажытных цэркваў усходняга хрысціянства, якія прызнаюць пастановы і вызнаюць веравучыцельныя дагматы толькі першых двух або трох Усяленскіх сабораў[1][2][3][4][5]. Тэрміны «арыентальныя праваслаўныя цэрквы» і «старажытныя праваслаўныя цэрквы» выкарыстоўваюцца для абазначэння шасці ўсходніх цэркваў, якія не прызнаюць Халкідонскі і ўсе наступныя, паводле візантыйскай і лацінскай традыцый, Усяленскія саборы, у сувязі з чым у навуковай і багаслоўскай літаратуры таксама называюцца міяфізіцкімі і нехалкідонскімі цэрквамі[6][7][8][9][10].
Дыяфізіцкая Асірыйская Царква Усходу, якая прызнае толькі два першыя Усяленскія саборы і не знаходзіцца ў еўхарыстычных зносінах з цэрквамі міяфізіцкай хрысталогіі, таксама адносіцца да групы старажытных усходніх цэркваў[1][2][11].