Забалацкі сельсавет (Рагачоўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
За́балацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Забалацце.
Забалацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Забалацце |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 446 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лучынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў)[1]. 10 лютага 2014 года скасаваны пасёлак Сверкаў[2], 29 снежня 2014 года — вёска Садовая[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 719 чалавек[4], з іх 94,2 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 1446 чалавек[6].