муніцыпальны раён у Бураціі, Расія From Wikipedia, the free encyclopedia
Закаменскі раён (бур. Захааминай аймаг) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Бурація Расійскай Федэрацыі.
Закаменскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | раён | ||||
Уваходзіць у | Бурація | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Закаменск | ||||
Дата ўтварэння | 1927 | ||||
Насельніцтва (2006) | 30,5 тыс. чал | ||||
Нацыянальны склад | бураты (63.3%), рускія (31,7%), эвенкі (1,3 %), другие (3,7%) | ||||
Плошча | 15 344 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыйны цэнтр — горад Закаменск.
Закаменскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Бураціі[1]. Мяжуе на поўначы — з Тункінскім раёнам рэспублікі і са Слюдянскім раёнам Іркуцкай вобласці, на паўночным усходзе — з Кабанскім, на ўсходзе — з Джыдзінскім раёнамі Бураціі, на поўдні і захадзе праходзіць дзяржаўная мяжа Расійскай Федэрацыі з Манголіяй. Працягласць тэрыторыі раёна з захаду на ўсход складае 286 км, з поўначы на поўдзень — 148 км[2].
Закаменскі аймак Бурат-Мангольскай АССР утвораны 26 верасня 1927 года.
24 ліпеня 1942 года ўтвораны рабочы пасёлак Інкур.
29 ліпеня 1959 года цэнтр Закаменскага раёна быў перанесены з сяла Цакір у горад Закаменск.
3 сакавіка 1960 года ў сувязі са скасаваннем Тарэйскага аймака Улекчынскі сельсавет перададзены ў Закаменскі аймак.
1 лютага 1963 года Закаменскі аймак уключаны ў склад Джыдзінскага аймака.
4 сакавіка 1964 года Закаменскі аймак выдзелены са складу Джыдзінскага аймака.
13 студзеня 1965 года рабочы пасёлак Інкур з рэспубліканскага падпарадкавання перададзены ў Закаменскі аймак.
25 лістапада 1966 года рабочы пасёлак Інкур скасаваны.
У кастрычніку 1977 года Закаменскі аймак Бурацкай АССР перайменаваны ў Закаменскі раён.
Насельніцтва раёна складае 30,5 тыс. чал. (станам на 1 студзеня 2006 г), у тым ліку ў горадзе — 13,1 тыс. чал.; у сёлах і улусах — 17,4 тыс. чал[3].
Асноўны склад жыхароў раёна — закаменскіх буратаў — утварылі выхадцы з Алары, Бохана, Тункі, Джыда, Халха-Манголіі і Джунгарыі.
У Закаменскім раёне 27 населеных пунктаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.