Законы Ньютана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зако́ны Нью́тана — фундаментальныя законы руху, сфармуляваныя Ісакам Ньютанам, якія вызначаюць сувязь між уздзеяннем на цела і характарам яго руху. Яны дазваляюць атрымаць ураўненні руху любой механічнай сістэмы пры ўмове, што вядомыя масы ўсіх частак, што яе складаюць, а таксама ўздзеянні, што аказваюцца на гэтую сістэму.
Класічная механіка | ||||||||
Гісторыя…
| ||||||||
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/52/%D0%97%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D1%8B_%D0%9D%D1%8C%D1%8E%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0.png/220px-%D0%97%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D1%8B_%D0%9D%D1%8C%D1%8E%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B0.png)
Першы закон Ньютана (закон інерцыі) вызначае ўмовы, пры якіх цела захоўвае скорасць свайго руху.
Другі закон Ньютана (закон паскарэння) вызначае залежнасць між уздзеяннем на цела і яго паскарэннем.
Трэці закон Ньютана (закон узаемадзеяння) вызначае, як суадносяцца сілы, з якімі два целы ўздзейнічаюць адно на аднаго.
Першы закон Ньютана. Кожнае цела захоўвае стан спакою або раўнамернага руху па прамой лініі, пакуль сілы звонку не выведуць яго з гэтага стану.
Першы закон Ньютана пастулюе існаванне інерцыйных сістэм адліку. Таму ён таксама вядомы як закон інерцыі. Інерцыя — уласцівасць цела захоўваць скорасць свайго руху нязменнай па велічыні і кірунку, калі не дзейнічаюць ніякія сілы, а таксама ўласцівасць цела супраціўляцца змене яго скорасці. Каб змяніць скорасць руху цела, неабходна прыкласці некаторую сілу, прычым вынік дзеяння адной і той жа сілы на розныя целы будзе розным: целы валодаюць рознай інерцыяй (інертнасцю), велічыня якой характарызуецца іх масай[1].
Другі закон Ньютана. Змяненне руху прапарцыянальна дзеючай сіле і адбываецца па тым напрамку, па якім дзейнічае гэта сіла.
Другі закон Ньютана — дыферэнцыяльны закон руху, які апісвае ўзаемасувязь паміж прыкладзенай да матэрыяльнага пункта сілай і атрыманым ад гэтага паскарэннем гэтага пунтка. Фактычна, другі закон Ньютана ўводзіць масу як меру праявы інертнасці матэрыяльнага пункта ў абранай інерцыйнай сістэме адліку (ІСА).
Маса матэрыяльнага пункта пры гэтым з’яўляецца пастаяннай з часам велічынёй і незалежнай ад якіх-небудзь асаблівасцяў яе руху і ўзаемадзеяння з іншымі цяламі.
Трэці закон Ньютона. Кожнае дзеянне выклікае роўнае сабе і процілегла накіраванае процідзеянне.
Уласцівасць цел захоўваць стан адноснага спакою або раўнамернага руху па прамой лініі называецца інерцыяй. Маса цела — гэта мера інерцыі цела. Змяненне скорасці за 1 сек. называецца паскарэннем. Рух, скорасць якога ўвесь час мяняецца, называецца пераменным рухам. Паскарэнне прама прапарцыянальна сіле і адваротна прапарцыянальна масе цела.[2]