From Wikipedia, the free encyclopedia
Зако́ны захава́ння — фундаментальныя фізічныя законы, паводле якіх пры пэўных умовах некаторыя вымерныя фізічныя велічыні, якія характарызуюць замкнутую фізічную сістэму, не змяняюцца з цягам часу.
Філасофскія перадумовы да адкрыцця закону былі закладзены яшчэ антычнымі філосафамі, а таксама Дэкартам і М. В. Ламаносавым.
У пісьме Эйлеру Ламаносаў фармулюе свой «усеагульны натуральны закон» (5 ліпеня 1748 года), паўтараючы яго ў дысертацыі «Разважанне аб цвёрдасці і вадкасці цел» (1760)[1][2]:
...Усе змены ў прыродзе маюць такую ўласцівасць: колькі чаго ў аднаго цела аднімецца, столькі дабавіцца да другога, так што калі дзе паменшае некалькі матэрыі, то памножыцца ў іншым месцы... Гэты ўсеагульны натуральны закон распаўсюджваецца і на самі правілы руху, бо цела, рухаючы сваёю сілаю другое, столькі ж яе ў сябе губляе, колькі перадае другому, якое ад яго рух атрымлівае[3]
Арыгінальны тэкст (руск.)
...Все перемены, в натуре случающиеся, такого суть состояния, что сколько чего у одного тела отнимется, столько присовокупится к другому, так ежели где убудет несколько материи, то умножится в другом месте... Сей всеобщий естественный закон простирается и в самые правила движения, ибо тело, движущее своею силою другое, столько же оные у себя теряет, сколько сообщает другому, которое от него движение получает М. В. Ламаносаў |
Некаторыя з законаў захавання справядлівыя заўсёды і пры ўсіх умовах. Такія, напрыклад, законы захавання энергіі, імпульсу, моманту імпульсу, электрычнага зараду), ці, ва ўсякім выпадку, ніколі не назіраліся працэсы, якія б супярэчылі гэтым законам. Іншыя ж законы толькі прыбліжаныя і выконваюцца пры пэўных умовах. Напрыклад, закон захавання цотнасці выконваецца для моцнага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння, але парушаецца ў слабым узаемадзеянні).
Законы захавання звязаны з сіметрыямі фізічных сістэм (тэарэма Нётэр). Так, законы захавання энергіі, імпульсу і моманту імпульсу з’яўляюцца вынікам прасторава-часавых сіметрый (адпаведна: аднароднасці часу, аднароднасці і ізатропнасці прасторы). Пры гэтым пералічаныя ўласцівасці прасторы і часу ў аналітычнай механіцы прынята разумець як інварыянтнасць лагранжыяна адносна змянення пачатку адліку часу, пераносу пачатку каардынат сістэмы і кручэння яе каардынатных восей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.