Залаты мяч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Залаты мяч (фр.: Ballon d’Or; часта згадваецца як узнагарода найлепшаму футбалісту года ў Еўропе) — штогадовая футбольная ўзнагарода. Яна прысуджаецца ў канцы кожнага года футбалісту, які, паводле галасавання спецыялістаў, гуляў лепш за ўсіх у мінулым годзе. Прэмія была створана галоўным рэдактарам журнала «France Football» Габрыэлем Ано, які папрасіў сваіх калегаў прагаласаваць за найлепшага футбаліста года ў Еўропе ў 1956 годзе. Першым пераможцам стаў Стэнлі Мэцьюз з «Блэкпула», які таксама стаў самым узроставым уладальнікам узнагароды, атрымаўшы яе ў 41 год[1].
Першапачаткова журналісты маглі галасаваць толькі за еўрапейскіх футбалістаў, якія выступалі ў еўрапейскіх клубах, а такія гульцы, як Дыега Марадона (які гуляў у еўрапейскіх клубах, але не быў еўрапейцам) і Пеле (які не быў еўрапейцам і не гуляў у еўрапейскіх клубах) не маглі атрымаць узнагароду[2]. Змены ў правілах у 1995 годзе дазволілі прэтэндаваць на прэмію нееўрапейскім футбалістам, калі яны гулялі ў еўрапейскіх клубах, і ў тым жа годзе «Залаты мяч» атрымаў першы нееўрапейскі гулец Джордж Веа з Ліберыі, які выступаў за «Мілан»[3]. У выніку, з 1995 па 2009 гады найбольшую колькасць «Залатых мячоў» атрымалі бразільскія гульцы (5). З 2007 года любы футбаліст у свеце атрымліваў права прэтэндаваць на «Залаты мяч», а таксама павялічылась колькасць журналістаў, якія вызначалі пераможцу: з 52 еўрапейскіх журналістаў, якія галасавалі ў 2006 годзе, да 96 журналістаў з усяго свету, кожны з якіх абіраў пяцёрку найлепшых гульцоў[4].
Чатыры футбалісты атрымлівалі ўзнагароду па тры разы: Ёхан Кройф, Мішэль Плаціні, Марка ван Бастэн і Крыштыяну Раналду. Плаціні стаў адзіным гульцом, які атрымаў прэмію тры разы запар, выйграўшы «Залаты мяч» з 1983 па 1985 гады[1]. У 1997 годзе Раналду стаў першым бразільцам, які атрымаў гэту ўзнагароду, пасля таго, як нееўрапейцы атрымалі такую магчымасць[3]. Найбольшую колькасць узнагарод атрымалі нідэрландскія і нямецкія футбалісты — па 7 «Залатых мячоў». Гульцы з іспанскага клуба «Рэал», а таксама італьянскіх клубаў «Мілан» і «Ювентус» атрымалі па 8 узнагарод, што таксама з’яўляецца рэкордам[5]. Ліянель Месі атрымаў апошні «Залаты мяч» у 2009 годзе, стаўшы першым і адзіным прадстаўніком Аргенціны, які выйграў гэту ўзнагароду[6]. Дванаццаць разоў пераможцы «Залатога мяча» ў тым жа годзе атрымлівалі і ўзнагароду «Ігрок года ФІФА».[7][8]
Прэмія «Залаты мяч» была аб’яднаная з прэміяй ФІФА «Ігрок года ў свеце» ў 2010 годзе, і з таго часу найлепшы футбаліст штогод атрымліваў узнагароду «Залаты мяч ФІФА»[9]. У 2011 годзе УЕФА заснавала прэмію «Ігрок года ў Еўропе», і яна можа лічыцца пераемніцай старога «Залатога мяча» пасля таго, як ён быў ператвораны на «Залаты мяч ФІФА»[10].
У верасні 2016 года ФІФА спыніла супрацоўніцтва з «France Football» па ўручэнні «Залатога мяча ФІФА», і «Залаты мяч» быў адноўлены пад эгідай «France Football». Цяперашнім уладальнікам узнагароды з’яўляецца аргенцінскі футбаліст амерыканскага клуба «Інтэр Маямі» Ліянель Месі, які атрымаў яе 30 кастрычніка 2023 года.