![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/13/%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B8%25D0%25B2_%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%258C%25D0%25B5%25D1%2582.jpg/640px-%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B8%25D0%25B2_%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%258C%25D0%25B5%25D1%2582.jpg&w=640&q=50)
Заліў Пасьета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заліў Пасье́та[1] (руск.: Залив Посье́та[2]) — заліў Японскага мора, у паўднёвай частцы заліва Пятра Вялікага, каля берагоў Прыморскага края Расіі.
Хуткія факты Заліў Пасьета, Краіна ...
Заліў Пасьета | |
---|---|
руск. Залив Посьета | |
![]() | |
42°30′00″ пн. ш. 130°55′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Сярэдняя глыбіня | 17—25 м |
![]() |
Закрыць
Даўжыня заліва каля 50 км, шырыня 30 км, глыбіня 17—25 м. Берагі моцна парэзаныя, утвараюць бухты і залівы (бухта Экспедыцыі, бухта Наўгародская, бухта Рэйд Палада, заліў Кітовы і інш.). Прылівы паўсутачныя, няправільныя, вышынёй да 0,5[1] м.
На ўзбярэжжы заліва пасёлкі Пасьет, Зарубіна, Краскіна, Андрэеўка і іншыя населеныя пункты.
Заліў названы ў гонар рускага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, адмірала К. М. Пасьета.