Зевулонава пакаленне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зевулонава пакаленне — паводле Бібліі, вяло сваю радаслоўную ад Зевулона, шостага і апошняга з сыноў патрыярха Якава. Пры падзеле Палесціны яно атрымала ад Ісуса Навіна лепшую частку зямлі на яе паўночным захадзе паміж Галілейскім возерам і Міжземным морам з пладароднай раўнінай і гарадамі Віфлеем, Назарэт, Кана Галілейская, Тыверыяда і інш. Племя вылучалася выяўнічасцю і храбрасцю.[1]