Зеленаборскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зеленабо́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Зялёны Бор.
Хуткія факты Зеленаборскі сельсавет, Краіна ...
Зеленаборскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 2 населеных пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Зялёны Бор |
Дата ўтварэння | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2019) | 1 205 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222218 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Закрыць
30 кастрычніка 2009 года Зеленаборскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года — 1167 чалавек[2], з іх 90,1 % — беларусы, 8,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1205 чалавек[4].