Камсамольскі сельсавет (Капыльскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камсамо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Камсамольская.
Камсамольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Капыльскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Камсамольская |
Дата ўтварэння | 16 студзеня 1969 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 318 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 16 студзеня 1969 года ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР у выніку перадачы яму населеных пунктаў скасаванага Труханавіцкага сельсавета Слуцкага раёна. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Грозаўскага сельсавета[1].
Станам на 1 студзеня 2008 г. у сельсавеце налічвалася 710 гаспадарак, 1481 жыхар, станам на 1 студзеня 2009 г. — 686 гаспадарак, 1438 жыхароў. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Асавец, Баркаўцы, Дунаева, Калюга, Камень, Камсамольская, Кандратавічы, Карачоўшчына, Падлужжа, Пятрылава, Сунаі, Труханавічы, пасёлкі Кісялі, Пукава, Рэпная Града, Хвойнікі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1318 чалавек[2], з іх 92,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы[3].