Канстанцый I Хлор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фла́вій Вале́рый Канста́нцый (лац.: Flavius Valerius Constantius), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Канстанцый I Хлор — рымскі імператар як Цэзар у 293—305 гадах, як Аўгуст у 305—306 гадах. Бацька Канстанціна Вялікага і заснавальнік дынастыі Канстанцінаў. Мянушку Хлор (грэч. χλωρός, што азначае «бледны») атрымаў пазней ад візантыйскіх гісторыкаў[4].
Флавій Валерый Канстанцый | ||||
---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Valerius Constantius | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Папярэднік | Дыяклетыян і Максіміян | |||
Пераемнік | Галерый і Флавій Север | |||
Нараджэнне |
31 сакавіка 250(0250-03-31) Верхняя Мёзія |
|||
Смерць |
25 ліпеня 306(0306-07-25) (56 гадоў) |
|||
Род | Дынастыя Канстанціна | |||
Імя пры нараджэнні | лац.: Flavius Constantius | |||
Бацька | Flavius Eutropius[d] або Максіміян | |||
Маці | Claudia Crispina[d] | |||
Жонка | Святая Алена і Флавія Максіміяна Феадора[d] | |||
Дзеці | Канстанцін I Вялікі[1][2], Флавія Юлія Канстанцыя[d], Anastasia[d], Eutropia[d], Юлій Канстанцый[d], Flavius Dalmatius[3] і Flavius Hannibalianus[d] | |||
Веравызнанне | Старажытнарымская рэлігія | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з прыдунайскіх правінцый. У 293 годзе Дыяклетыян абвясціў Канстанцыя цэзарам. На гэтай пасадзе ён праводзіў кампаніі супраць узурпатара Алекта ў Брытаніі, на Рэйне супраць алеманаў і франкаў. Стаўшы аўгустам у 305 годзе, Канстанцый пачаў паспяховую карную кампанію супраць піктаў і скотаў. Аднак у наступным годзе ён сканаў у Эбаракуме. Яго смерць выклікала пачатак крызісу тэтрархіі[5].
Канстанцый насіў наступныя пераможныя тытулы: «Германскі Найвялікшы» — з 294 года, «Брытанскі Найвялікшы» — з 296 года, «Карпійскі Найвялікшы», «Армянскі Найвялікшы», «Мідыйскі Найвялікшы», «Адыябенскі Найвялікшы», «Персідскі Найвялікшы» — з 297 года, «Сармацкі Найвялікшы» — магчыма, з 299 года, «Сармацкі Найвялікшы» (другі раз) і «Германскі Найвялікшы» (другі раз) — з 301 года, «Брытанскі Найвялікшы» (другі раз) — з 306 года[5].