From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Тэадор Ясперс (ням.: Karl Theodor Jaspers; 23 лютага 1883, Ольдэнбург - 26 лютага 1969, Базель, Швейцарыя) — нямецкі філосаф, псіхолаг і псіхіятр, адзін з галоўных прадстаўнікоў экзістэнцыялізму.
Карл Тэадор Ясперс | |
---|---|
ням.: Karl Theodor Jaspers | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1969[3][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Gertrud Jaspers[d][6] |
Род дзейнасці | філосаф, псіхіятр, урач, багаслоў, выкладчык універсітэта, пісьменнік, псіхолаг |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Школа/традыцыя | Экзістэнцыялізм, Неакантыянства |
Кірунак | Заходняя філасофія |
Перыяд | Філасофія XX ст. |
Асноўныя інтарэсы | Псіхіятрыя, тэалогія, філасофія гісторыі, філасофія рэлігіі, Філасофія палітыкі |
Зведалі ўплыў | Жан-Поль Сартр, Альбер Камю |
Вядомыя вучні | Hannah Arendt[d] і Hermine Speier[d] |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Гётэ[d] (1947) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
3 1908 г. асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 г. прафесар філасофіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1937 г. адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945 г. 3 1948 г. выкладаў у Базельскім універсітэце.
У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Агульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю. А. Стрындберг, В. ван Гог, Ф. Ніцшэ).
У 1920—30-я гг. К. Ясперс стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асноўныя катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі К. Ясперса паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасафаванне пра экзістэнцыю паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека К. Ясперс разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філасофскай веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым досведзе любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці.
К. Ясперс стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гістарычнай цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); старажытныя культуры; «вось сусветнага часу» (VIII—II стст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусветная гісторыя; станаўленне навукова-тэхнічнай цывілізацыі («Еўропа XVII—XX ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.