![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Naples-Castel_Nuovo.jpg/640px-Naples-Castel_Nuovo.jpg&w=640&q=50)
Кастэль-Нуова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кастэль-Нуова (Castel Nuovo; літаральна: «Новы замак»), таксама Маскіа Анджаіна (Maschio Angioino) — замак, узведзены каралём Карлам Анжуйскім на ўзмор’і ў Неапалі ў сувязі з пераносам сталіцы яго уладанняў з Палерма. Будаўніцтва пачалося пад наглядам французскіх ваенных інжынераў у 1279 годзе і працягвалася тры гады.
Славутасць | |
Кастэль-Нуова | |
---|---|
![]() | |
40°50′18″ пн. ш. 14°15′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | готыка |
Архітэктар | Pierre d'Angicourt[d] |
Дата заснавання | 1282 |
Сайт | comune.napoli.it/… (італ.) |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Napoli_Castel_Nuovo_Maschio_Angioino%2C_a_seat_of_medieval_kings_of_Naples_and_Aragon_2013-05-16_14-05-42.jpg/640px-Napoli_Castel_Nuovo_Maschio_Angioino%2C_a_seat_of_medieval_kings_of_Naples_and_Aragon_2013-05-16_14-05-42.jpg)
Сіцылійская вячэрня так і не дазволіла заснавальніку усяліцца ў замак. Першым манархам, які размясціўся ў Кастэль-Нуова з усім сваім дваром, быў яго сын Карл II. Пры ім і яго пераемніках Кастэль-Нуова заставаўся цэнтрам палітычнага жыцця Паўднёвай Італіі. Тут адрокся ад тыяру Цэлесцін V і быў абраны яго пераемнікам Баніфацый VIII.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/Castel_Nuovo_Napoli.jpg/640px-Castel_Nuovo_Napoli.jpg)
Пасля розных паляпшэнняў, зробленых пры каралю Роберце, замак быў спустошаны войскамі Людовіка Венгерскага. Каралева Джаванна адбудавала ўмацаванні і вытрымала ў замку аблогу венгерскай арміі. Пасля яшчэ некалькіх аблог кароль Альфонс V загадаў умацаваць замак на выпадак гарматнага абстрэлу. Пры ім жа над варотамі з’явілася трыумфальная арка з выявай яго ўступлення ў горад — першы твор рэнесанснай архітэктуры ў Паўднёвай Італіі.
У 1494 годзе Кастэль-Нуова зноў аблажылі варожыя арміі (на гэты раз французскія). Пасля пераходу неапалітанскай кароны да іспанскіх Габсбургаў тыя бывалі ў Неапалі толькі наездамі і, як правіла, спыняліся ў гэтым замку.