Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканцаў — помнік архітэктуры віленскага барока 17 стагоддзя. Знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вуліца Чырвонапартызанская, 2-1. Комплекс пабудаваны ў 1635—1700 гадах на сродкі Сузанны і Яўстафія Курч на левым беразе ракі Нёман. Складаны рэльеф мясцовасці вызначыў асіметрычную кампазіцыю комплекса.
Хуткія факты Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканцаў, Краіна ...
Славутасць | |
Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканцаў | |
---|---|
| |
53°40′19″ пн. ш. 23°49′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | Францысканцы |
Тып будынка | Трохнефавая базіліка |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Яўстах Курч і Сюзанна з Тышкевічаў[d] |
Будаўніцтва | 1635—1700 гады |
Рэліквіі і святыні | ікона Маці Божай Анёльскай |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000034шыфр 412Г000034 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | Касцёл дзеючы, кляштар выкарыстоўваецца пад шпіталь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Комплекс уключае касцёл, вежу-званіцу, кляштар і браму з агароджай. Таксама да комплексу францысканцаў адносіцца капліца, якая размешчана на могілках па завулку Перамогі.[1] Касцёл і кляштар утвараюць замкнёны ўнутраны дворык у выглядзе няправільнага чатырохвугольніка.