Катэхізіс Сымона Буднага
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Катэхізіс» (аг.-усх.-слав.: Катихисісъ) — кніга кароткіх пытанняў і адказаў на хрысціянскую тэматыку, выдадзеная 10 чэрвеня 1562 года ў Нясвіжы філосафам і дзеячом рэфармацыйнага руху Сымонам Будным і кальвінісцкім прапаведнікам Лаўрэнцем Крышкоўскім.
Катэхізіс перавыдаваўся тройчы. Першы раз у Стакгольме ў 1628 годзе, наступныя разы — у Мінску ў 2005 і 2012. Дагэтуль бібліятэкі Беларусі не мелі ніводнага асобніку гэтай кнігі, і з творам маглі пазнаёміцца толькі даследчыкі ў аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі, і толькі з яго ксеракопіяй.