Сымон Будны
дзеяч беларускай культуры / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сымон Будны (польск.: Szymon Budny, руск.: Симеон Будный; каля 1530, Беласточчына — 13 студзеня 1593) — вялікалітоўскі гуманіст, філосаф і гісторык. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі[2][3].
Сымон Будны | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | студзень 1530 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1593(1593-01-13)[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | гуманіст, асветнік, навуковец, царкоўны рэфарматар, філосаф, сацыёлаг і гісторык |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Прыхільнік кальвінізму, затым антытрынітарызму. Адзін з заснавальнікаў кальвінісцкай друкарні ў Нясвіжы, выдавец Катэхізісу, Бібліі Новага Запавету ў перакладзе на беларускую кніжную і польскую мовы. У прадмовах і каментарах па рэфармацыйных пазіцый адзначаў неабходнасць крытычнага стаўлення да тэкстаў Святога Пісання і тлумачэння яго гутарковымі мовамі. Аўтар публіцыстычных твораў, накіраваных супраць догматаў і некаторых асноў абрадаў каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, вёў рэлігійную палеміку з маскоўскім багасловам Арцеміем (укр.) (бел., езуітамі, адмаўляў догмат бессмяротнасці душы, Троіцу, прапаведаваў ідэю самаўладства, якую развівалі ўкраінскія багасловы канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў, верацярпімасць, магчымасць маральнага ўдасканалення чалавека па-за Царквой. Заклікаў развіваць уласную культуру і ўласныя традыцыі. У сваіх палітычных поглядах прытрымліваўся ідэі справядлівага для ўсіх слаёў грамадства.