Кашталян
ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кашталян, каштэлян (фр.: chatelain, польск.: kasztelan, літ.: kastelionas, з лац.: castellanus, ад castellum — замак) — у феадальных дзяржавах адміністратар замка і прылеглых тэрыторый.
Выконваў функцыі кіраўніка замка, адказнага за спраўнае ўтрыманне замка, гарнізона і абслуговага персанала, і кіраўніка тэрыторыяй, адказнага за яе бяспеку і абарону, збор падаткаў і даніны, ажыццяўленне судовай улады.