Літоўская мова
мова ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскіх моў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Літо́ўская мо́ва (літ.: lietuvių kalba), радзей сустракаецца варыянт летувіская мова[2] — нацыянальная мова літоўцаў, належыць да ўсходнебалтыйскай падгрупы балтыйскіх моў, ёй карыстаецца каля 3 млн чалавек (2012)[3] — галоўным чынам, літоўцы — у Літве (2,8 млн[4]), а таксама ў Беларусі, паўночна-ўсходняй Польшчы, Расіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Германіі. Дзяржаўная мова Літвы.
Літоўская мова | |
---|---|
Саманазва | lietuvių kalba |
Краіны | Беларусі, Польшчы і 14 іншых краінах |
Рэгіёны | Літва, Беларусь, Польшча і іншыя |
Афіцыйны статус | Літве, Еўрапейскі Саюз |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Дзяржаўнай камісіяй літоўскай мовы (Valstybinė lietuvių kalbos komisija) |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 3 мільёнаў[1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | лит 400 |
ISO 639-1 | lt |
ISO 639-2 | lit |
ISO 639-3 | lit |
WALS | lit |
Ethnologue | lit |
Linguasphere | 54-AAA-a |
ABS ASCL | 3102 |
IETF | lt |
Glottolog | lith1251 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Вылучэнне з цэнтральнай групы балтыйскіх моў і складванне ранніх форм літоўскай мовы адносяць да V—VII стст.[5] Сучасныя формы пачалі складвацца пасля XIII ст. у выніку цеснага ўзаемадзеяння ўсходнебалтыйскіх моў, якія аказаліся ў межах Вялікага Княства Літоўскага[6]. Першыя пісьмовыя помнікі з’явіліся ў XVI ст.
Сучасная літоўская літаратурная мова пачала стварацца з 1880-х гадоў на аснове балцкіх гаворак вакол Марыямпаля (па сучаснай класіфікацыі — сувалкійская гаворка аўкштайцкага дыялекту літоўскай мовы, складзеная пад уплывам гаворак яцвягаў[7][8]). Алфавіт літаратурнай мовы на лацінскай графічнай аснове.
Лінгвісты вылучаюць дзве групы гаворак (дыялектаў): аўкштайцкая (бел. (тар.)) (бел. група гаворак (дыялект) і жамойцкая група гаворак (дыялект), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на паддыялекты[9].