Кезгайлы
вялікалітоўскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кезга́йлы — уплывовы магнацкі род Вялікага Княства Літоўскага герба «Задора». Паходзілі са старадаўняга літоўскага баярства. Пасля 1385 гады перайшлі ў каталіцтва[1].
Хуткія факты Кезгайлы, Родапачынальнік ...
Кезгайлы | |
---|---|
| |
Родапачынальнік | Кезгайла |
Перыяд існавання роду | канец XIV ст. — да сяр. XVI ст. |
Падданства | Вялікае Княства Літоўскае |
Закрыць
Продкамі Кезгайлаў былі баяры Бушка (каля 1320 — пасля 1385) і яго сын Валімонт (каля 1350 — пасля 1398), якія валодалі Дзевялтовым (імаверна, першапачатковым уладаннем роду[2]), Соламі і Свядасцю ў Вількамірскім павеце Ад трэцяга сына Валімонта — Кезгайлы (каля 1380—1449) — род і атрымаў сваё імя. У 1413 годзе на Гарадзельскай уніі старэйшы брат Кезгайлы Яўнут са сваякамі быў прыпісаны да герба «Задора». Кезгайла Валімонтавіч, які доўгі час быў жамойцкім старостам, ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Крожы, Плоцеле і іншыя ўладанні.