Клаўзула
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кла́ўзула (лац.: clausula — заключэнне) — заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада. Сугучныя клаўзулы ўтвараюць рыфму. Клаўзулы з'яўляюцца адным з асноўных рытмастваральных кампанентаў сілабічнага, сілаба-танічнага і танічнага вершаў. Ад характару клаўзулаў залежыць рытмічны малюнак вершаваных радкоў. Як і іншыя рытмічныя адзінкі (пірыхіі, спандэі, лагічныя націскі і інш.), клаўзулы надаюць рытмічнаму малюнку верша своеасаблівасць, адметнасць.