Ковель
горад у Валынскай вобласці Украіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ковель (значэнні).
Ковель (укр.: Ковель) — горад абласнога падпарадкавання ў Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Тур’я. Адміністрацыйны цэнтр Ковельскага раёна. Плошча 47,3 км². Насельніцтва 68 тыс. чал. (2009).
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку. Адзін з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Праз горад праходзяць аўтамагістралі E373, E85 еўрапейскага значэння і М07, М19 дзяржаўнага значэння.